Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.02.2016

Тыдзень роднай мовы

У нашай школе з 22 лютага па 27 лютага правадзіўся Тыдзень роднай мовы. На працягу тыдня мы даведаліся пра традыцыі і звычаі таленавітых людзей нашай Беларусі. Любаваліся цудоўнымі краявідамі нашай Радзімы.

У нашай школе з 22 лютага па 27 лютага правадзіўся Тыдзень роднай мовы. На ўрачыстай лінейцы 22 лютага, прысвечанай адкрыццю тыдня, прысутнічала ўся школа. На працягу лінейкі  мы даведаліся пра беларускіх пісьменікаў-юбіляраў. На наступны дзень, 23 лютага мы разглядалі прэзентацію ”В.Дунін-Марцінкевіч-першы прдстаўнік роднай літаратурнай спадчыны”, дзе даведаліся шмат новых фактаў пра пісьменнікаў. У той жа дзень у нас праводзілася віктарынаРазмаўляем па-беларуску, у якой кожны вучань 9-11 класаў паспрабаваў сябе ў ролі лінгвіста. Пераможцы гульні былі ўзнагароджаны сертыфікатамі на атрыманне 10 балаў па беларускай літаратуры. 24 лютага мы глядзелі відэаальманах  ”Паэты і пісьменнікі Берасцейшаны. На мерапрыемстве мы даведаліся больш пра нашых паэтаў-землякоў. Гэта Я.Янішчыч, М.Пракаповіч, Н.Мацяш і многа іншых. Падрабязней даведаліся пра выпускніка нашай школы В.Барысюка, які зараз працуе на Брэсцкім радыё. Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым. А пазней, у гэты самы дзень, у школе праводзілася гульнёва-пазнавальная гадзіна адпачынку Кветкі  зямлі нашай, у якой вучні нашай школы даведаліся пра непаўторныя кветачкі нашаго краю. Дзяцей уразілі беларускія назвы кветак, якія яны раней называлі па-руску. На працягу мерапрыемства усе прысутныя, ззялі кідкім хараством , нібы самі пераўтварыліся ў кветкі. І, нарэшце, закрыццё Тыдня роднай мовы мы правялі 27 лютага. Вучні нашай школы з добрым настроем прыйшлі праважаць зіму. На  Масленіцу мы праводзілі белрускія гульні і частаваліся смачнымі гарачымі блінам, якія гатавалі па рэцепту нашых бабуль.

На працягу тыдня мы даведаліся пра традыцыі і звычаі таленавітых людзей нашай Беларусі. Любаваліся цудоўнымі краявідамі нашай Радзімы. Дзякуючы мноству мерапрыемстваў, якія правадзіліся ў нашай школе, тыдзень праляцеў як адзін дзень. З нецярпеннем чакаем наступны Тыдзень роднай мовы!