Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.03.2019

«Святочнае дэфіле ў беларускім народным касцюме»

7 сакавіка ў дашкольнай групе «Званочак» у рамках працы праблемнай групы ўстановы прайшло адкрытае мерапрыемства «Святочнае дэфіле ў беларускім народным касцюме».

Галоўная мэта мерапрыемства – далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да гісторыі беларускага народа, знаёмства з творчай дзейнасцю знакамітых землякоў, атрыманне вопыту маральных паводзін.

Выхавацелі Шышла К.М., Кузьміч Л.А. і музычны кіраўнік Мікіцюк Л.А. у цесным супрацоўніцтве з дызайнерам Баніфацьевай М.І.  падрыхтавалі сапраўднае свята прыгажосці. Кобрынскім дызайнерам была створана калекцыя спецыяльна да 8 Сакавіка «МОДА З КАМОДА».  

Выхаванцы рознаўзроўневай групы «Званочак», дэманстравалі гэтую калекцыю. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў беларускія гульні.

Бацькі выхаванцаў, педагогі і, канешне, самі дзеці атрымалі шэраг станоўчых эмоцый і перажыванняў.