Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Дзень роднай мовы

21 лютага ў Хідрынскім ВПК я/с СШ прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты дзень кожны вучань і настаўнік далучыўся да палітры беларускай мовы.
У нас былі праведзены:

Выстава-агляд “Пісьменнікі Беларусі: юбілеі-2020” сустракала навучэнцаў у фае школы.

Для вучняў 7-11 класаў была магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці ў гульні “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова”, што садзейнічае  фарміраванню моўнай культуры, абуджае цікавасць да беларускай мовы, літаратуры

Паміж вучнямі 5 і 6а класаў прайшла віктарына “Гуляем, на беларускай мове размаўляем”

У 6 “б” прайшла квэст –азбука “Таямніцы роднага слова”,дзе вучні ўспомнілі “залацінкі “роднай мовы і давалі адказы ў алфавітным парадку

Вучні 8 класа прынялі ўдзел у квэст-азбуцы “Крыніца чалавечага жыцця”, на якой можна было навучыцца самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова.

На перапынках гучалі  песні  беларускіх аўтараў і выканаўцаў

Сёння ў кожнага была магчымасць яшчэ раз успомніць пра гістарычны шлях нашай мовы, паслухаць вершы на мілагучнай беларускай мове.