Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2022

Дзень роднай мовы

З 21 па 25 лютага ў школе праводзіліся пазакласныя мерапрыемсты, прысвечаныя Дню роднай мовы ў рамках акцыі “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”.             Кожны дзень вучні разам з настаўнікамі мелі магчымасць удзельнічаць у іх. У першы дзень у фае 2-га паверха праводзілася адкрыццё тыдня, на якім усе, хто прысутнічаў, пазнаеміліся з паэтамі, пісьменнікамі-юбілярамі, з планам мерапрыемстваў на тыдзень. Кожны дзень быў насычаны рознымі формамі працы. У працэсе правядзення была заўважана актыўная работа калектываў, парады адзін аднаму, сяброўскія адносіны. У гэтыя дні вучні дэкляравалі вершы, малявалі малюнкі і плакаты.

З замілаванасцю слухалі “ Мой родны кут, як ты мне мілы…“ у выкананні групы “Песняры”, нават падпявалі.

У апошні дзень было падвядзенне вынікаў тыдня. Што вельмі ўразіла арганізатараў і настаўнікаў школы, дык гэта задаволеныя абліччы дзяцей, яркасць вачэй і радасць ад удзелу ў мерапрыемствах. Вучні змаглі падзякаваць настаўнікам і выказаць вялікае жаданне ўдзелу у такіх тыднях. Асабліва, калі яны датычацца беларускай мовы, роднай краіны і людзей, якія пісалі на нашай мове. Гэта яшчэ адзін выпадак, калі можна падрабязна пазнаеміцца і ацаніць прыгажосць мовы, замілаванасць ёю, гонар і павагу да яе.

фота з мерапрыемстваў