Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

“Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць”, – так пісала пра родную мову беларуская паэтка Элаіза Пашкевіч (Цётка).

У Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай ўстанове адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Юныя аматары беларускай мовы праявілі інтэлектуальныя здольнасці, кемлівасць і знаходлівасць у конкурсных праграмах, квестах, віктарынах.Прыгожыя вершы на роднай мове, прыказкі і фразеалагізмы прынеслі сапраўдную асалоду як навучэнцам, так і настаўнікам.

Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць вучняў і настаўнікаў, даюць магчымасць узбагаціцца ў духоўным плане, зразумець, што мова – гэта тое, што нас яднае.